Учреждение образования

«Малоритский государственный профессиональный

лицей сельскохозяйственного производства»  

 
» Материалы за 09.09.2020
прокрутить вправо
прокрутить влево
Самая трудная профессия — быть человеком и овладеть ею задача номер один.

Акция "Безопасная дорога в школу"

Автор: Taniy от 9-09-2020, 14:07
  • 0

 

Акция "Безопасная дорога в школу" проведённая сотрудниками ГАИ совместно с бойцами молодёжного отряда охраны правопорядка лицея



 


 


 

Узнагароды – ад Чырвонага Крыжа

Автор: Taniy от 9-09-2020, 13:55
  • 0


 

Узнагароды – ад Чырвонага Крыжа
Падведзены вынікі творчага конкурсу "Медыцынская сястра: учора і сёння”. Творчае спаборніцтва было арганізавана Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і прымеркавана да 200-годдзя з дня нараджэння сястры міласэрнасці Фларэнс Найцінгейл, а таксама 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
–Конкурс праводзіўся з мэтаю папулярызацыі дзейнасці медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа "Дапамога”, – гаворыць старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Любоў Сядлер. – У конкурсе плакатаў, лістовак і эсэ прынялі ўдзел і вучні ўстаноў адукацыі Маларытчыны. Лепшыя іх работы былі накіраваны на абласны этап спаборніцтва.
Днямі Любоў Сядлер уручыла пераможцам творчага спаборніцтва Пісьмы падзякі і сувеніры. Іх атрымалі навучэнцы другога курса Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Раман Хатынюк у намінацыі "Плакат” і Мікіта Астапенка ў намінацыі "Лістоўка” (кіраўнік Аксана Мірчук), а таксама выпускнік 2020 года Макранскай СШ Кірыл Карнялюк у намінацыі "Плакат” (кіраўнік Галіна Палівода).
Між іншым, Раман Хатынюк і Мікіта Астапенка з’яўляюцца членамі атрада валанцёраў "Мара”, які не адзін год дзейнічае пры пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання "БРСМ” Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Аб’яднаннем кіруе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аксана Мірчук. Цяпер у радах "Мары” больш за 30 навучэнцаў. Яны прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах, якія праводзяцца і ва ўстанове адукацыі, і ў горадзе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Любоў Сядлер і Аксана Мірчук уручаюць узнагароды Рамау Хатынюку і Мікіце Астапенку.
Фота аўтара 
 



 


 

 

Учреждение образования "Малоритский государственный профессиональный лицей сельскохозяйствнного производства" Малоритский ГПЛСП