Нашы прафесіі

"Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці"

  Для работнікаў кваліфікацыі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" аб'ектамі (прадметамі) працы з'яўляюцца: глеба, сельскагаспадарчыя расліны, угнаенні, насенне, розныя грузы, трактары, сельскагаспадарчыя машыны, іх зборачныя адзінкі.
    Сродкамі працы служаць трактары, самаходныя сельскагаспадарчыя машыны, угнаенні, сродкі аховы раслін, слясарны, вымяральны інструмент, кантрольна-вымяральныя прыборы, прылады, прыстасаванні, абсталяванне для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту машын, тэхнічныя нарматыўныя акты, тэхналагічная дакументацыя, правілы дарожнага руху.
    Прадуктам (вынікам)працы з'яўляюцца гатовыя да працы машынна-трактарныя агрэгаты, выкананыя агратэхнічныя працы і прадукцыя раслінаводства, перавезеныя грузы.
    Цяпер прафесія трактарыст-машыніст у сельскай гаспадарцы з'яўляецца пераважнай.
    Сёння трактарысты-машыністы запатрабаваны на рынку працы. У рабочых, якія валодаюць гэтай прафесіяй, маюць патрэбу сельгаспрадпрыемствы, лясгасы, службы рамонту і пабудовы дарог.
    Дасягнуўшы высокага ўзроўню кваліфікацыі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці можа кіраваць работнікамі ніжэйшай кваліфікацыі, быць брыгадзірам.
    УА "Маларыцкі дзяржаўны аграрны каледж", дае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу для навучання прафесіі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці.

    Тэрмін навучання: 3 гады (атрыманне адукацыі ў дзённай форме на аснове агульнай базавай адукацыі);
    Тэрмін навучання: 1 год (атрыманне адукацыі ў дзённай форме на аснове агульнай сярэдняй адукацыі).

«Электразваршчык ручной зваркі 3 разраду»

    Сучасны свет поўнасцю трымаецца на метале. Без яго нельга пабудаваць высокія будынкі, машыны, караблі. Метал ужываецца паўсюдна: у побыце, у прамысловасці, у будаўніцтве. Таму, адмысловец па метале, які злучае металічныя дэталі ў складаныя канструкцыі пры дапамозе электрычнай зваркі, будзе патрэбен заўсёды. Электразваршчык - прафесія адказная, амаль віртуозная, ад якасці працы якога залежыць шматлікае - даўгавечнасць і ўстойлівасць будаўнічых канструкцый, праца і тэрмін службы рознай тэхнікі.
    Зварачныя работы прымяняюцца ў многіх галінах прамысловасці. Электразваршчыкі працуюць на будпляцоўках, ствараючы канструкцыі і сістэмы розных камунікацый, у прамысловасці, дзе прымяняюць свой вопыт і навыкі ў машынабудаванні і ў іншых галінах, такіх як, энергетыка, нафтаперапрацоўчая прамысловасць, сельская гаспадарка. Цяжка назваць такі сегмент вытворчасці, дзе не прымянялася б праца электразваршчыка. Сучасны свет поўнасцю трымаецца на метале. Без яго нельга ўзвесці высокія будынкі, машыны. Метал ужываецца паўсюдна: у побыце, у прамысловасці, у будаўніцтве. Таму, адмысловец па метале, які злучае металічныя дэталі ў складаныя канструкцыі пры дапамозе электрычнай зваркі, будзе патрэбен заўсёды.
    УА "Маларыцкі дзяржаўны аграрны каледж", падае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу для навучання прафесіі, электразваршчык ручной зваркі.

    Тэрмін навучання: 3 гады (атрыманне адукацыі ў дзённай форме на аснове агульнай базавай адукацыі);

  «Кіроўца аўтамабіля» катэгорыі «С»
   Кіроўца аўтамабіля - модная і прэстыжная прафесія, адна з найбольш масавых і запатрабаваных у свеце. Вадзіцелі аўтамабіля маюць магчымасць павышэння кваліфікацыі, атрымання права кіравання аўтатранспартнымі сродкамі іншых катэгорый пасля адпаведнага навучання. Кіроўца можа таксама асвойваць сумежныя прафесіі.
    Сродкамі працы служаць грузавыя аўтамабілі катэгорыі С. Прадукт працы для вадзіцеля аўтамабіля - аказваемыя транспартныя паслугі. Асноўнымі функцыямі, якія выконваюцца работнікамі дадзенай кваліфікацыі ў працэсе эксплуатацыі аўтатранспартных сродкаў, з'яўляюцца:
    Арганізацыйна-планавальная (планаванне, падрыхтоўка і арганізацыя адпаведнага вытворчага працэсу) - атрыманне задання, выбар маршруту руху, абслугоўванне аўтамабіля, афармленне дакументаў.
    Тэхналагічная - непасрэдны ўдзел у адпаведным этапе тэхналагічнага працэсу, кіраванне пад'ёмнымі механізмамі падчас пагрузкі, транспарціроўкі і разгрузкі.
    Кіраванні і кантролю (кіраванне тэхналагічным працэсам, кантроль якасці выкананых прац) - кіраванне рухам аўтамабіля, кантроль працэсу пагрузкі-разгрузкі грузу; кіраванне тэхналагічным працэсам пры тэхнічным абслугоўванні і рамонце, кантроль якасці рамонтных работ.
    УА «Маларыцкі дзяржаўны аграрны каледж», падае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу для навучання прафесіі, кіроўца аўтамабіля катэгорыі "С".

    Тэрмін навучання: 3 гады (атрыманне адукацыі ў дзённай форме на аснове агульнай базавай адукацыі);
    Тэрмін навучання: 1 год (атрыманне адукацыі ў дзённай форме на аснове агульнай сярэдняй адукацыі).