З вуснаў маладых спецыялістаў

Дзмітрый Навумчык-выпускнік 2019 года, ён з адзнакай скончыў, установа адукацыі "Маларыцкі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці", паступіў вучыцца ў Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж, па спецыяльнасці "тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці", на першае месца працы быў накіраваны ў свой родны каледж, майстрам вытворчага навучання.

–- Гэта быў мой усвядомлены выбар", - кажа Зміцер Вітальевіч. - На мяне ў значнай ступені паўплываў мой бацька Віталій Міхайлавіч, які шмат гадоў працуе трактарыстам у ГП "Радзежскае". Маё знаёмства з сельгастэхнікай пачалося даўно: пах саляркі, запэцканая верхняя вопратка і рукі па локці – гэта было добра знаёма мне з дзяцінства. Найвялікшай радасцю былі імгненні, калі мой бацька дазваляў трохі самастойна праехаць за рулём трактара. Трактарыст-па-сапраўднаму мужчынская справа. Можа, і не самая на сённяшні дзень прэстыжная, і няпростая, і фізічна цяжкая праца, аднак неабходна разумець, наколькі важная гэтая прафесія. Трактарыст-машыніст у прамым сэнсе корміць людзей, гадуючы на палях хлеб, нарыхтоўваючы корму для жывёл. Без яго зусім нельга ўявіць сельскую гаспадарку. І гэта не толькі ганарова, але і адказна. Уся праца трактарыста-адны дзеясловы: ўзараць, пасеяць, правесці, падкарміць, скасіць, ўтрамбаваць, закласці, адрамантаваць, падрыхтаваць, прывезці... як для мяне, у гэтым ёсць своеасаблівая Рамантыка, нейкая прыцягальная сіла.

Я-чалавек мэтанакіраваны, у мяне ёсць жаданне расці прафесійна і ўдасканальваць сваё майстэрства. У 2022 годзе я паступіў вучыцца ў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г.Горкі Магілёўскай вобласці), па спецыяльнасці "тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці". Неабходна дадаць, што вопыт удзелу ў абласным этапе адкрытага конкурсу "Аграмастэрства" ў мяне ўжо быў. Падчас вучобы ў Маларыцкім ліцэі ў 2018 годзе, як навучэнец, я прымаў удзел у абласным этапе адкрытага конкурсу "Аграмастэрства" і заняў другое выніковае месца.