21.12.2023 у актавай зале для работнікаў каледжа і навучэнцаў трэцяга курса адбылася сустрэча з інфармацыйнай-прапагандысцкай групай Маларыцкага райвыканкама

21.12.2023 у актавай зале для работнікаў каледжа і навучэнцаў трэцяга курса адбылася сустрэча з інфармацыйнай-прапагандысцкай групай Маларыцкага райвыканкама па тэмах: «палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах"; " Мясцовае упраўленняў і самакіраванне, як дзейсны механізм вырашэння актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва вобласці».
Мерапрыемства з прывітальным словам адкрыў старшыня Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Раман Барысавіч Жук, які пазначыў важнасць правядзення такіх сустрэч у калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
З дакладамі па вышэйпаказаных тэмах выступілі начальнік аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Васільевіч Пятручык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Сцяпанаўна Косік.
Сустрэча прайшла ажыўлена і пазітыўна. Раман Барысавіч прапанаваў работнікам каледжа агучыць праблемы і пытанні, якія іх цікавяць. Абмеркаванні тычыліся добраўпарадкавання асобных тэрыторый і дарог раёна і горада. Раман Барысавіч паабяцаў разгледзець гэтыя пытанні на ўзроўні і ўключыць у план работ на наступны 2024 каляндарны год.