Наведванне брацкай магілы загінуўшых мірных жыхароў г. Маларыта і Маларыцкага раёна, забітых фашыстамі ў ліпені 1943 года.

19 снежня 2023 года ў рамках Года міру і стварэння навучэнцы 316 групы наведалі брацкую магілу загінуўшых мірных жыхароў г.Маларыта і Маларыцкага раёна, забітых фашыстамі ў ліпені 1943 года.
Хлопцы ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, праслухалі аповед пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на гэтым месцы 80 гадоў таму.
Мэтай наведвання было не толькі азнаёміць навучэнцаў з гісторыяй свайго раёна, але і выхаваць у іх пачуццё грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да подзвігу сваіх продкаў, якія змагаліся за мір на зямлі.