Навучэнцы 82 групы наведалі выставу" генацыд на Маларытчыне", арганізаваную ў Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

21.12.2023 года ў рамках Года міру і стварэння навучэнцы 82 групы наведалі выставу" генацыд на Маларытчыне", арганізаваную ў Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Выстава распавядае пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Маларыцкага раёна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, калі былі знішчаны мірныя жыхары. На выставе прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, успаміны відавочцаў і ўдзельнікаў падзей, а таксама асабістыя рэчы ахвяр генацыду.
Мэта выставы-не толькі паказаць гістарычную праўду, але і выхаваць у маладога пакалення павагу да памяці загінуўшых, любоў да Радзімы і адказнасць за яе будучыню.