Выстава "Машыны часу"

 

   1 верасня 2021 года у спартыўнай зале ліцэя прайшла рэтравыстава. На ёй былі прадстаўлены амаль 80 дзіцячых цацак часоў СССР. Гэта – трактары, экскаватары, мотаролеры, карцінгі, кабрыялеты з калекцыі жыхара Брэста Аляксандра Хільковіча.
   – Аляксандр Віктаравіч – выпускнік Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, які вучыўся ў 2006-2009 гадах. Асноўнае на выставе – дзіцячыя машынкі савецкай вытворчасці: старэнькія грузавікі, педальныя “Масквічы”, “Жыгулі”. Аляксандр Хільковіч не проста ўжо некалькі гадоў збірае цацкі часоў Савецкага Саюза, але і вяртае іх да жыцця – рэстаўрыруе. Акрамя выставы цацачных машын, выпускнік ліцэя таксама выступіў перад кожнай групай навучэнцаў, аб ролі прафесіі ў жыцці кожнага чалавека. Вялікі дзякуй, Аляксандр Віктаравіч, за цікавую сустрэчу!