“Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці”

У рамках правядзення Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага
ва ўсім свеце, у чытальнай зале для наведвальнікаў бібліятэкі была
арганізавана тэматычная кніжная выстава “Родная мова – крыніца
нацыянальнай самасвядомасці”. На кніжнай выставе прадстаўлены кнігі на
роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, якія
садзейнічаюць абуджэнню пачуцця нацыянальной годнасці і гонару за
геніяльных тварцоў і свой народ. Мова — душа народа, векавая памяць
многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве
народ, жыве памяць продкаў.
Валодайце і ганарыцеся нашай роднай, беларускай МОВАЙ!