Зубоўская Л.Ф. куратар групы 308 працягвае работу ў рамках праекта “Тэрыторыя закона”. Так 22 верасня была праведзена чарговая сустрэча з бацькам Аксянюка Мікіты, які працуе вадзіцелем –выратавальнікам у Маларыцкім РАНС ПАСП-15. Аляксандр Валянцінавіч так захапіў падлеткаў расказам пра сваю мужную прафесію, што пытанні сыпаліся адно за другім. Хлопцаў цікавіла ўсё: з якой хуткасцю едзе пажарная машына, ці спыняецца на скрыжаванні, які з пажараў запомніўся больш за ўсё, як можна пасля каледжа трапіць у пажарна-выратавальную службы. Прыемна было бачыць зацікаўленыя позіркі падлеткаў. А гэта і ёсць вынік нашай працы.