Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа арганізавана выстава-прэзентацыя твораў беларускіх аўтараў “Родных кніг старонкі запаветныя”. На аснове літаратурных твораў выстава дае магчымасць паказаць прыгажосць роднага слова, багацце нашай духоўнай спадчыны, заахвоціць навучэнцаў ведаць сваю культуру, літаратуру, гісторыю сваёй краіны, свайго народа, выхоўваць любоў і павагу да матчынай мовы.