Велапрабег па памятных месцах Маларыты

 

   Разам мы зможам многае.
   Пад такой назвай 1 ліпеня адбыўся велапрабег па памятных месцах Маларыты. Ён быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Года міру і стварэння. У патрыятычнай акцыі, ініцыятарам і арганізатарам якой выступіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “БРСМ”, прыняло ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў горада, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама вучні ўстаноў адукацыі райцэнтра.